Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БУТКЕВІЧ Цімафей Лявонавіч
[1904, мяст. Чарэя Сенненскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Чашніцкі р-н Віцебскай вобл. — 20.12.1937, Ленінград, НКВД], службовец. У 1924—35 член ВКП(б). Падчас арышту інжынер па тэхніцы бяспекі завода імя Сталіна. Арыштаваны 22.8.1937 у Ленінградзе па адрасе: пр. К.Маркса, д. 62, кв. 11. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 14.12.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнскай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.