Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БУСЕЛ Аляксей Аляксандравіч
[1891, в. Меляховічы Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Зэльвенскі р-н Гродзенскай вобл. — 25.8.1937, Ленінград, НКВД], службовец. З бел. сям’і. У 1930—36 член ВКП(б). Падчас арышту інспектар аддзела тэхнічнага кантролю паравозарамонтных майстэрняў ст. Ладзейнае Поле Кіраўскай чыгункі. Арыштаваны 10.4.1937 на ст. Ладзейнае Поле (вул. Вакзальная, д. 118, кв. 1). Асуджаны выязной сесіяй ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР 25.8.1937 як «член контррэвалюцыйнай шкодніцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Ленинградский мартиролог.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.