Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БРЭЧКА Марцін Васілевіч
[1900, в. Сланімцы Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 14.6.1938, Масква, НКВД], навучэнец (?). З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Уступіў у ВКП(б). Падчас арышту слухач Прамысловай акадэміі імя Кагановіча. Арыштаваны 6.3.1937 у Маскве па адрасе: Галавенаўскі зав., д. 7, кв. 122. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД СССР 2.6.1938 за «шпіянаж на карысць Польшчы» да ВМП. Расстраляны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 14.10.1957. Асабовая справа Б. № 40756 захоўваецца ў ДА РФ.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Бутовский Полигон.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.