Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БРЫТ Міхаіл Ігнацьевіч
[1901, в. Увелье, цяпер Гомельская вобл. — ?], выкладчык. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Падчас арышту выкладчык у Вышэйшай школе прапагандыстаў пры ВКП(б). Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 7.10.1936 у Мінску па адрасе: 1-я Савецкая гасцініца, пак. 49. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 17.5.1937 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД (Магадан, Хабараўскі край; бухта Нагаева, Далёкаўсходні край). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 13.6.1989. Асабовая справа Б. № 26636-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.