Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БОНЧ-БАГДАНОЎСКІ Аляксандр Аляксеевіч
[1872, Мсціслаў Магілёўскай губ., цяпер райцэнтр Магілёўскай вобл. — ?], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1920-я г. дырэктар Віцебскага ветэpынарнага інстытута. Арыштаваны 4.5.1931 у Віцебску па адрасе: вул. Ветэpынаpная, д. 9. Абвінавачваўся як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі ў сістэме наpкамата аховы здароўя БССР». 29.1.1932 паводле пастановы калегіі АДПУ СССР вызвалены. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 27.7.1956. Асабовая справа Б. № 6736-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.