Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БЛОЦІЧ Рыгор Міхайлавіч
[1899, в. Шані Пружанскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Пружанскі р-н Брэсцкай вобл. — 28.10.1937, Томск, НКВД], журналіст. Падчас арышту загадчык сельскагаспадарчага аддзела газ. «Красное знамя». Арыштаваны 11.3.1937 у Томску. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.10.1937 як «член трацкісцкай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны 28.10.1937. Рэабілітаваны 22.4.1958.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Кр.: Боль людская.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.