Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » БЛАДЫКА Нічыпар Міхайлавіч 

БЛАДЫКА Нічыпар Міхайлавіч

[1889, в. Рамашка (?) Аршанскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Аршанскі р-н Віцебскай вобл. — ?], дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. Скончыў пачатковую школу. З 14 гадоў працаваў землякопам, лесарубам, конюхам, рабочым на чыгунцы. У 1918 уступіў у Чырвоную армію, стаў членам ВКП(б). Нейкі час быў агентам па рэквізіцыі хлеба і жывёлы ў «кулакоў». З 1922 камандзір узвода часцей асобага прызначэння, якія былі створаны для падаўлення антыбальшавіцкіх мецяжоў. У сярэдзіне 1920-х г. накіраваны на вучобу ў Ціміразеўскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Маскве, потым у аспірантуру Усесаюзнага навукова-даследчага сельскагаспадарчага (?) інстытута. Пасля яе сканчэння (1933) выкладаў у Камуністычным ун-це народаў Захаду. З кастр. 1934 аспірант, а з 1935 сакратар партарганізацыі Інстытута эканомікі БелАН. У 1937 прызначаны старшынёй савета па вывучэнні вытворчых сіл БССР. З ліп. 1937 рэктар БДУ. 10.10.1937 на партыйным сходзе БелАН атрымаў строгую вымову за «страту бальшавіцкай пільнасці». 19.12.1937 зняты з работы. У лют. 1938 накіраваны ў Ніжне-Ноўгарадскі сельскагаспадарчы інстытут. Арыштаваны ў чэрв. 1938. Асуджаны 5.8.1939 да 8 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны на Калыму. Вызвалены ў кастр. 1946. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 3.4.1957. Асабовая справа Б. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Літ.: Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 60—67.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"