Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БІРУЛЯ Антон Антонавіч
[1901, в. Кобзевічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Чэрвеньскі р-н Мінскай вобл. — 30.6.1938, Мінск, НКВД], вайсковец. З сялянскай сям’і. З 1919 служыў у Чырвонай арміі. У 1921 уступіў у ВКП(б). У 1930-я г. палкоўнік, камандзір артылерыйскага палка 2 стралковай дывізіі. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 19.12.1937 у пасёлку Козырава (цяпер р-н вул. Вялікаморскай у Мінску). Асуджаны пазасудовым органам НКВД 30.6.1938 як «член контррэвалюцыйнай групоўкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.11.1956. Асабовая справа Б. № 10473-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.
[From the book: vol. III, book 1, pp. 188–189]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.