Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » БЖОЗА Юлій Германавіч 

БЖОЗА Юлій Германавіч

[1899, Ломжа, цяпер Польшча — 4.1.1938, Мінск або Віцебск, НКВД], педагог. Да 1917 працаваў настаўнікам. Са жн. 1917 да ліст. 1918 вучыўся ў Страсбургскім ун-це на прыродазнаўча-біялагічным ф-це. Са снеж. 1918 працаваў на вячэрніх курсах лектарам па прыродазнаўству і гісторыі культуры рабочага Дома Яўрэйскай сацыял-дэмакратычнай партыі «Паалей-Цыён» у Ломжы. У снеж. 1919 прызваны ў польскую армію. Служыў у Ломжы і Слоніме, адкуль у маі 1920 дэзерціраваў. Настаўнічаў у народнай школе ў Слонімскім пав. Гродзенскай губ. Са жн. 1920 старшыня камітэта Яўрэйскай камуністычнай партыі «Паалей-Цыён» у Навагрудку, затым інструктар ЦК ЯКП «Паалей-Цыён» у Мінску і Маскве. З кастр. 1921 настаўнік яўрэйскай школы ў Оршы, з восені 1923 на партыйнай рабоце — нам. загадчыка аддзела агітацыі і прапаганды Аршанскага павятовага камітэта Кампартыі Беларусі, затым у Віцебскім акружкаме КП(б)Б. У вер. 1925 перайшоў на выкладчыцкую работу ў Віцебскі ветэрынарны інстытут — працаваў загадчыкам кафедры марксізму-ленінізму. Пазней узначальваў такія ж кафедры ў Віцебскім педагагічным і Віцебскім медыцынскім інстытутах. 5.11.1937 арыштаваны НКВД БССР. Праз тыдзень Віцебскім гаркамам выключаны з партыі. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 3.1.1938 як «член шпіёнскай арганізацыі», «вораг народа» і за «контррэвалюцыйную дзейнасць»да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 16.6.1955. Асабовая справа Б. № 8462-п захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"