Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАШКЕВІЧ Аляксей Нічыпаравіч
[1889, в. Дудзічы Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — ?], навуковец, педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў выкладчыкам у Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Арыштаваны 11.8.1933 у Горках. Асуджаны «тройкай» НКВД 14.11.1933 як «член шпіёнска-дыверсійнай арганізацыі «БНЦ» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Этапаваны ў Беламорска-Балтыйскі канцлагер АДПУ Карэла-Фінскай АССР. Вызвалены ў снеж. 1938. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны судовай калегіяй Вярхоўнага суда БССР 7.5.1956. Групавая справа Б. і некаторых іншых выкладчыкаў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі № 5937-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.