Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАРСУК Тамара
[н. 26.3.1929, в. Барсукi Глыбоцкага пав. Віленскага ваяводства, цяпер Глыбоцкі р-н Вiцебскай вобл. — ?], удзельніца антысавецкага маладзёжнага руху, сястра Алены і Ларысы Барсук. У 1939—44 вучылася ў Шкунцiцкай школе; увосень 1944 пайшла ў 9 клас Глыбоцкай СШ № 1. Праз навучэнку школы Лiдзiю Несцяровiч далучылася да маладзёжнай патрыятычнай арганiзацыi СБП. Арыштавана ў сак. 1947 на занятках у школе. Пасля вобыску кватэры, дзе Б. жыла, яе даставілі ў мінскую турму. За 3 месяцы знаходжання пад следствам да яе неаднаразова прымяняліся метады фiзічнага ўздзеяння. 20.6.1947 Б. асудзілі да 3 гадоў пазбаўлення волi. Тэрмiн адбывала ў Архангельску, Дудзiнцы, Нарыльску. Пасля вызвалення (вясна 1950) вярнулася ў Глыбокае, працягвала вучобу ў СШ № 1. Паступіць у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію ёй было адмоўлена па прычыне нядобранадзейнасцi. Скончыла завочнае аддзяленне Вiцебскага педагагічнага iнстытута, выкладала ў пачатковай школе ў вёсцы Шчумялi Шаркоўшчынскага р-на Вiцебскай вобл. У 1953 пабралася шлюбам з Iванам Лагуном. У 1958 яны пераехалі ў Глыбокае. Да выхаду на пенсiю ў 1991 працавала настаўнiцай у СШ № 2.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Гарт. З успамiнаў пра Саюз Беларускiх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.