Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАРСУК Алена
[н. 1930, в. Барсукi Глыбоцкага пав. Віленскага ваяв., цяпер Глыбоцкі р-н Вiцебскай вобл. — ?], удзельніца антысавецкага маладзёжнага руху, сястра Ларысы і Тамары Барсук. Вучылася ў Шкунцiцкай школе, Глыбоцкім педагагiчным вучылішчы. Уступiла ў Глыбоцкую групу СБП. 25.3.1946 брала ўдзел у прыняцці прысягi. Пасля першых арыштаў сяброў СБП 9.2.1947 перайшла на нелегальнае становішча. Вясной 1947 са станцыі Навадруцк спрабавала выехаць у Польшчу, але была арыштавана органамi МДБ. Падчас судовага працэсу ў Полацку (11—12.11.1947) асуджана да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Азёрны канцлагер МДБ Іркуцкай вобл. (Тайшэт). Вызвалена ў 1955.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.