Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАРАНОЎСКІ Іван Васілевіч
[1909, Віцебск — ?], службовец. З бел. сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Ажаніўся, гадаваў дачку. Падчас арышту загадчык маркёрнага (?) бюро трэста «Казахзолата». Арыштаваны 1.8.1938 на рудніку Жалымбет Акмолінскай вобл. Казахскай ССР. Асуджаны 5.7.1939 за «шкодніцкую дзейнасць» да 6 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам Туркестанскай ваеннай акругі 29.7.1959.
Кр.: Хранить вечно.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.