Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » БАРАНОЎСКІ Андрэй Юльянавіч 

БАРАНОЎСКІ Андрэй Юльянавіч

[1895, засценак Вялікія Машчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 1.9.1938, Мінск, НКВД], дзеяч бел. нацыянальнага руху. З дробнай шляхты. У 1913 скончыў Слуцкае праваслаўнае духоўнае вучылішча, у 1914 здаў экстэрнам экзамены на званне настаўніка. У маі 1915 прызваны ў армію, служыў пісарам, справаводам. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 вярнуўся ў родную вёску. Падчас нямецкай акупацыі працаваў на гаспадарцы. З прыходам бальшавікоў служыў справаводам у Слуцкім ваенным камісарыяце. З пачаткам польска-савецкай вайны эвакуіраваўся ў Рослаўль Смаленскай губ. Там пазнаёміўся з П.Бадуновай, якая накіроўвалася ў Маскву для перагавораў ад імя ЦК БПСР з бальшавікамі. Уступіў у члены партыі бел. эсэраў, па заданні кіраўніцтва якой вярнуўся на радзіму і стаў ініцыятарам узнаўлення Слуцкага бел. нацыянальнага камітэта. Пасля сканчэння Мінскіх бел. настаўніцкіх курсаў (1920) выкладаў беларусазнаўства ў слуцкіх школах. Ствараў у Слуцкім пав. бел. школы, культурніцкія арганізацыі і кааператывы. Адзін з кіраўнікоў таварыства «Папараць-кветка», узначальваў работу яго драматычнай дружыны, рэдагаваў газ. «Наша Каляіна». Быў прыхільнікам супрацоўніцтва з бальшавікамі. Пасля ўзнаўлення ў пав. Савецкай улады ў ліп. 1920 загадваў школьным аддзелам Слуцкага рэўкама. У першай палове 1920-х г. жыў у Слуцку, працаваў настаўнікам, інспектарам акруговага аддзела народнай адукацыі. У 1921 і 1922 арыштоўваўся ДПУ па справах бел. эсэраў. Пасля Мінскіх вышэйшых курсаў беларусазнаўства ў 1924 выкладаў у Аб’яднанай беларускай вайсковай школе ў Мінску, адначасова працаваў у камісіі Інстытута беларускай культуры па складанні слоўніка бел. вайсковай тэрміналогіі. Удзельнічаў у ліквідацыйным з’ездзе партыі бел. эсэраў у чэрв. 1924. У 1930 пазбаўлены работы ў вайсковай школе. З 1933 працаваў у геадэзічнай майстэрні Белдзяржтранса наркамата земляробства БССР. Арыштаваны НКВД БССР 26.1.1938. Асуджаны «тройкай» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 4.2.1960.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка. Слуцкі раён. Мн., 2001. Кн. 1. С. 257—258; Слуцкі збройны чын 1920 г. ў дакументах і ўспамінах. Мн., 2001. С. 301—302.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"