Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАРАДЗЁНАК Антон Іванавіч
[1902, Віцебск — ?], навуковец. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. дацэнт кафедpы эпізааталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Арыштаваны 5.1.1933 у Віцебску па адрасе: Рвулеўскі зав., д. 3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Асабовая справа Б. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
[From the book: vol. III, book 1, p. 146]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.