Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАРАВІКОЎ Уладзімір
[н. 21.12.1911 (3.1.1912) ст. Пціч Мазырскага пав. Мінскай губ., цяпер Петрыкаўскі р-н Гомельскай вобл.], мастацтвазнавец, педагог, стваральнік Пінскай мастацкай галерэі. Арыштаваны органамі НКВД 27.4.1937 у час вучобы на 2 курсе Ташкенцкага педагагічнага інстытута. Разам з дацэнтам Собалевым і яшчэ чатырма студэнтамі яго абвінавацілі ў стварэнні контррэвалюцыйнай арганізацыі — так энкавэдысты назвалі папулярны сярод студэнтаў гурток па вывучэнні гісторыі і філасофіі. Асуджаны пазасудовым органам да 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Анежскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. (ст. Плясецкая). Вызвалены ў 1942, але да прызыву ў войска і адпраўкі на фронт яшчэ каля года знаходзіўся ў лагеры. У лют. 1944 на тэрыторыі Эстоніі трапіў у палон, адкуль вызвалены 7.4.1945. Дэмабілізаваны ў студз. 1946 у Аўстрыі. У СССР у 1947 аднавіў вучобу ў Ташкенце. У студз. 1950 зноў арыштаваны (у доме адпачынку «Траецкае», куды быў накіраваны за выдатную вучобу ва ун-це). Пасля 9-ці месяцаў катаванняў асуджаны «за здраду радзіме» да 10 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны ў Пясчаны канцлагер МДБ Карагандзінскай вобл. Казахскай ССР. Вызвалены ў 1956. Пасля адпачынку ў бацькоў у Пінску накіраваўся ў Ташкент для абароны дыплома (1957). Да 1978 супрацоўнік Пінскага краязнаўчага музея. Аўтар публікацый на тэмы мастацтвазнаўства. Вядомы як арганізатар мастацкіх выставаў, стваральнік мастацкай галерэі ў Пінску. У 1992—96 сябар Беларускай сацыял-дэмакратычнай грамады.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Мы вас памятаем! // Маю права! Бюлетэнь Пінскага рэгіянальнага аддзяленьня БХК. 1998. № 3 (5); Сьнітко Т. Уладзімір Баравікоў // Шуфляда. 2001. №. 2.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.