Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » БАНДАРЧЫК Хведар Антонавіч 

БАНДАРЧЫК Хведар Антонавіч

[1893, в. Дукора Ігуменскага пав. Мінскай губ., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — пасля 1931], бел. паліт. і вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю (1914), Мінскі інстытут народнай адукацыі (1921). З вер. 1914 выкладаў у Дукорскай пачатковай школе. У кастр. 1914 прызваны ў армію. Скончыў вайсковае вучылішча, служыў малодшым афіцэрам у 4-м Нясвіжскім грэнадзёрскім палку. У канцы 1917 атрымаў ранг штабс-капітана. У 1917 уступіў у БСГ, увайшоў у кіраўніцтва Цэнтральнай беларускай вайсковай рады, адзін з ініцыятараў стварэння Беларускага настаўніцкага хаўрусу ў Мінску. Быў у складзе Вялікай беларускай рады, што склікала I Усебеларускі з’езд. Са студз. 1918 настаўнічаў у Мінску і Мінскім пав. Сябра БПС-Р. Уваходзіў у Часовы беларускі нацыянальны камітэт у Мінску, адзін з кіраўнікоў Цэнтральнага беларускага саюза сельскай гаспадаркі. Прымаў удзел у антыпольскім падпольным руху. У канцы 1921 арыштаваны савецкімі ўладамі, але хутка адпушчаны. У студз. 1922 прызваны ў Чырвоную армію. Пасля дэмабілізацыі жыў у Дукоры, настаўнічаў, займаўся краязнаўствам. У 1930 праходзіў па справе «Саюз Вызвалення Беларусі».

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Ляхоўскі У. Пачатак тварэння беларускай нацыянальнай школы // Спадчына. 2001. № 1—2.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"