Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАЗАРЭЎСКІ Міхаіл Віктаравіч
[1903, в. Буцэвічы Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — ?], музыкант.З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Працаваў на Беларускім радыё. Арыштаваны 21.3.1933 у Мінску па адрасе: вул. Рабочая, д. 19, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 13.5.1933 за «антысавецкую агітацыю» і «як удзельнік антысавецкай групы» да 3 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 2.4.1989. Асабовая справа Б. № 26878-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.