Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » БАГДАНЧУК Сяргей Яўхімавіч 

БАГДАНЧУК Сяргей Яўхімавіч

[парт. псеўданімы Жэнька, Стары; 22.3(4.4).1911, в. Касцяні Слонімскага пав. Гродзенскай губ. , цяпер Слонімскі р-н Гродзенскай вобл. — 4.4.1933, Брэсцкі р-н], дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Зах. Беларусі. Адзін са стваральнікаў падпольных камсамольскіх арганізацый на Слонімшчыне. У 1927 сакратар Слонімскага акруговага камітэта КСМЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1928 эміграваў у СССР. У 1932 скончыў Камуністычны ун-т нацыянальных меншасцей Захаду імя Мархлеўскага ў Маскве. Пасля зноў на падпольнай рабоце ў Зах. Беларусі. З ліп. 1932 сакратар Брэсцкага акруговага камітэта КПЗБ. Узначальваў забастоўку лесарубаў і возчыкаў лесу на Пружаншчыне, якая адбылася ў снеж. 1932 — лют. 1933 і скончылася перамогай бастуючых. Схоплены і закатаваны польскай паліцыяй. Яго імем названы вуліцы ў Брэсце і ў пас. Мухавец Брэсцкага раёна, дзе яму пастаўлены помнік.

Літ.: ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 2; Орехво Н. С. Дела и люди КПЗБ: Воспоминания. Мн., 1983.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"