Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАГДАНСКІ Іосіф Пятровіч
[жн. 1903, мяст. Радашковічы Мінскага пав., цяпер г. п. Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.5.1934, Мінск, НКВД], навуковец. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У 1930 уступіў у ВКП(б). Падчас арышту старшы навуковы супрацоўнік БелАН. Арыштаваны 11.9.1933 у Мінску па адрасе: вул. Радыстаў, д. 2, кв. 2. Асуджаны 9.1.1934 калегіяй АДПУ як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Асабовая справа Б. № 10182-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.