Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » БАБРАЎНІЦКІ Уладзімір Сцяпанавіч 

БАБРАЎНІЦКІ Уладзімір Сцяпанавіч

[1905, мяст. Койданава Мінскага пав. Мінскай губ., цяпер Дзяржынск Мінскай вобл. — ?], навуковец, дзяржаўны дзеяч. З сялянскай сям’і. У 1923 скончыў сямігодку. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Мінску. У 1925 паступіў у Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. У 1929 атрымаў дыплом інжынера-лесагаспадарніка і паступіў у аспірантуру Гомельскага лесатэхнічнага інстытута. З 1932 дацэнт. У жн. 1934 пераехаў у Мінск, паступіў у аспірантуру БелАН. У 1936 абараніў кандыдацкую дысертацыю. Са студз. 1938 рэктар БДУ. Арыштаваны 12.7.1938 на рабоце. Пасля шматлікіх катаванняў прызнаўся ў «шпіянажы і шкодніцтве», але потым ад сваіх слоў адмовіўся. 10.3.1940 справа Б. была спынена і праз тыдзень яго вызвалілі. Да 2-й сусветнай вайны дацэнт кафедры арганічнай хіміі БДУ. У час вайны ў эвакуацыі (Татарская АССР, Масква). З 1947 зноў у БДУ. Спрабаваў абараніць доктарскую дысертацыю, але ў чэрв. 1952 на сходзе кафедры арганічнай хіміі абвінавачаны ў «адсутнасці неабходных друкаваных прац», не атрымаў рэкамендацыі. У 1955 з шэрагам іншых выкладчыкаў БДУ звольнены «ў сувязі са скарачэннем штатаў».

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: Яноўскі А., Зельскі А. Гісторыя Беларускага дзяржаўнага універсітэта ў біяграфіях яго рэктараў. Мн., 2001. С. 68—77.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"