Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » БАБКОЎ Уладзімір Яўхімавіч 

БАБКОЎ Уладзімір Яўхімавіч

[каля 1875, мяст. Стары Быхаў Быхаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Быхаў, райцэнтр Магілёўскай вобл. — 13(26).2.1905, Варонеж], удзельнік рэвалюцыйнага руху. Скончыў Магілёўскую гімназію. За ўдзел у дэманстрацыі пратэсту ў сувязі з падзеямі на Хадынскім полі 18.5.1896 выключаны з Маскоўскага ун-та і на год сасланы ў Стары Быхаў. Паступіў у Харкаўскі ун-т. У час вучобы ўдзельнічаў у мясцовай арганізацыі РСДРП. 28.10.1900 арыштаваны і сасланы на радзіму пад нагляд паліцыі, але працягваў весці рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых. Стварыў Быхаўскую сацыял-дэмакратычную арганізацыю. Пад яго ўплывам і пры непасрэдным удзеле ў Старым Быхаве адбыліся выступленні рабочых. 17.11.1901 зноў арыштаваны і пасаджаны ў магілёўскую турму. Вясной 1902 сасланы ў Енісейскую губ. на 3 гады. Пасля ссылкі жыў у Харкаве, захварэў і памёр у Варонежы.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. М., 1931. Т. 5. Вып. 1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"