Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » БАБІЧ Валянціна Захараўна
[2.2.1911, Віцебск — 17.1.1938, Віцебск, НКВД], біёлаг. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. Працавала біёлагам-лабарантам у Віцебскім заалагічным музеі. Выйшла замуж, гадавала дзіця. Арыштавана 23.6.1936 у Віцебску па адрасе: вул. Гутараўская, д. 5, за «шпіянаж». 22.11.1936 вызвалена рашэннем асобай нарады пры НКВД. Зноў арыштавана і 9.12.1937 асуджана «тройкай» НКВД да ВМП. Расстраляна. Рэабілітавана па першай справе (№ 10887-п; захоўваецца як і другая № 21134-п ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.) пракуратурай БВА 5.11.1989, па другой трыбуналам БВА 22.3.1961.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.