Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АШАК Іван (Яніс) Юр’евіч 

АШАК Іван (Яніс) Юр’евіч

[1(13).1898, ст. Слока, цяпер Латвія — 28.6.1938, Мінск, НКВД], дзяржаўны дзеяч. З сям’і рабочага. Скончыў чатырохкласнае гарадское вучылішча ў Слоцы. У сувязі з акупацыяй Латвіі кайзераўскімі войскамі ў 1-ю сусветную вайну эвакуіраваўся ў Віцебск. Удзельнічаў ва ўстанаўленні Савецкай улады ў горадзе. Пасля Кастрычніцкага перавароту 1917 з’яўляўся камісарам Мітаўскага і Віндаўскага раёнаў Рыгі. Пасля ліквідацыі савецкай улады ў Латвіі разам з часцямі Чырвонай арміі ў студз. 1920 пакінуў Рыгу. Быў прызначаны старшынёй транспартнай надзвычайнай камісіі Полацка-Маладзечанскага чыгуначнага накірунку. Працаваў тэлеграфістам ва ўпраўленні Рыга-Арлоўскай чыгункі, скончыў курсы механікаў тэлеграфа, атрымаў спецыяльнасць электрамеханіка сувязі. З 1924 інструктар Віцебскага акруговага камітэта РКП(б), загадчык аддзела агітацыі і прапаганды Віцебскага райкама партыі. У 1927 начальнік міліцыі, з 1929 начальнік папраўча-працоўных устаноў Віцебскай акругі. У жн. 1933 прызначаны на пасаду нам. наркама сацыяльнага забеспячэння БССР. У 1937 часова выконваў абавязкі наркама сацзабеспячэння рэспублікі. Арыштаваны 7.12.1937. У канцы студз. 1938 выключаны з партыі і з кандыдатаў у члены ЦК КП(б)Б. Асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 28.6.1938 як «агент латышскай разведкі з 1921» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 19.5.1959. Асабовая справа А. № 13203-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"