Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АХМАНАЎ Майсей Навумавіч
[1894, Рыга, цяпер Латвія — 1943 (?), ГУЛАГ], адзін з арганізатараў камсамола Беларусі. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 член Юр’еўскага (цяпер Тарту, Эстонія) Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, з кастр. 1917 уваходзіў у склад Юр’еўскага, затым Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэтаў. У 1918 старшыня Невельскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, затым у Смаленску загадчык аддзела сацыяльнага забеспячэння і член Аблвыкамзаха. Быў дэлегатам 1-га з’езда РКСМ, з’яўляўся старшынёй Аргбюро па скліканні 1-га з’езда камсамола Зах. вобл. У 1919 сакратар ЦК камсамола Літоўска-Беларускай рэспублікі. У час польскай інтэрвенцыі асобаўпаўнаважаны Савета абароны Літоўска-Беларускай ССР у Віленскім пав., камісар 17-й стралковай дывізіі. Рэдагаваў газ. «Красноармеец» палітаддзела 16-й арміі Заходняга фронту. З 1921 сакратар Слуцкага павятовага камітэта КП(б)Б, затым выкладчык Мінскай савецка-партыйнай школы. З 1923 на партыйнай рабоце ва Удмурціі. З 1926 у апараце ЦК ВКП(б). У 1937 арыштаваны НКВД СССР і асуджаны да 10 гадоў канцлагераў. Рэабілітаваны.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.