Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АЎГУСЦІНОВІЧ Іван Сцяпанавіч
[1902, в. Ісары Віленскага пав. Віленскай губ., цяпер Вільнюскі (?) р-н, Літва — 10.10.1938, Курск, НКВД], службовец, брат Пятра Аўгусціновіча. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Падчас арышту нам. дырэктара Абаянскага маслазавода. Арыштаваны 29.6.1938 у Абаяні Курскай вобл. па адрасе: вул. Луначарскага, д. 16. Асуджаны да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 10.9.1959.
Кр.: Книга памяти жертв политических репрессий Курской области.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.