Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АЎГУСТАЙЦІС Аляксандр Вікенцевіч 

АЎГУСТАЙЦІС Аляксандр Вікенцевіч

[22.7 (3.8).1905, в. Зазер’е Ігуменскага пав., цяпер Пухавіцкі р-н Мінскай вобл. — 24.11.1937, Мінск, НКВД], партыйны дзеяч. З сям’і рабочага. Падлеткам быў вымушаны батрачыць у заможных сялян. У 1920 у школе чыгуначнікаў у Мінску, дзе вучыўся да 1923. Затым чорнарабочы на шклозаводзе «Пралетарый». Пасля сканчэння савецка-партыйнай школы (1929) абраны сакратаром Плешчаніцкага райкама ЛКСМБ. У 1931 быў прадстаўніком ЦК ЛКСМБ у Трактарацэнтры БССР. З 1932 у ЦК ЛКСМБ інструктар, загадчык аддзела, сакратар, першы сакратар (1934). Кандыдат і член ЦК КП(б)Б, кандыдат у члены Бюро ЦК КП(б)Б, член ЦВК БССР (1935—37). Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 14.8.1937 у Мінску па адрасе: вул. Камунальная, 3-і Дом Саветаў, кв. 23. Абвінавачваўся ў прыналежнасці да «антысавецкай арганізацыі правых у Беларусі, у якую быў завербаваны ў лют. 1936 першым сакратаром ЦК КП(б)Б М.Ф.Гікалам» і «меў заданне шукаць новых членаў з ліку кіруючых работнікаў камсамола рэспублікі, ствараць з іх баявыя групы для арганізацыі тэрарыстычных актаў супраць кіраўнікоў партыі і савецкага ўрада». 24.11.1937 пазасудовым органам НКВД асуджаны да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 13.6.1956. Асабовая справа А. № 6848-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

16.2.1938 арыштавана жонка А., Лідзія Мікалаеўна Аўгустайціс, 1912 г. нараджэння, студэнтка. 16.5.1938 асобай нарадай пры НКВД СССР яна асуджана як «член сям’і здрадніка радзімы» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавалі А., верагодна, у Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана 19.3.1957.

Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Назвы населеных пунктаў.

Літ.: ЭГБ, т. 1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"