Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АСТАПАЎ Ігнат Іванавіч
[1888, в. Цярэні Мсціслаўскага пав. Магілёўскай губ., цяпер Мсціслаўскі р-н Магілёўскай вобл. — ?], медык. З бел. сялянскай сям’і. Працаваў фельчарам. Арыштаваны ў Шыркаўскім сельсавеце Магілёўскай вобл. Асуджаны ў 1930 паводле пастановы СНК і ЦВК ад 1.2.1930 як «кулак» да высылкі. Этапаваны ў пас. Чэс’ель Лецкага р-на Комі АССР. Далейшы лёс невядомы.
Кр.: Покаяние.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.