Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АСІПЧУК Сямён Канстанцінавіч
[1893, в. Сініца Мінскага пав., цяпер Мінскі р-н — 1937, НКВД], удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі. Экстэрнам здаў экзамены на настаўніка і да 1-й сусветнай вайны працаваў у вясковых школах Міншчыны. У 1914 мабілізаваны ў армію. Ваяваў на Паўд.-Зах. фронце. Сярод салдат вёў рэвалюцыйную і антываенную прапаганду, за што быў арыштаваны (1916) і аддадзены пад ваенна-палявы суд, але яму ўдалося пазбегнуць пакарання і ўцячы ў Румынію. Пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 жыў у Маскве, быў адным з арганізатараў Чырвонай гвардыі. У кастр. 1917 удзельнічаў ва ўзброеным паўстанні ў Маскве, ваяваў на барыкадах. Пасля ўстанаўлення Савецкай улады працаваў у Маскоўскім Савеце, затым начальнікам Уладзімірскай надзвычайнай камісіі. У 1918 у Чырвонай арміі, ваяваў пад Царыцынам. У маі 1919 накіраваны ў распараджэнне ЦК КП(б) Літвы і Беларусі. У час польска-савецкай вайны 1919—20 палітработнік на Зах. фронце, загадчык аддзела народнай асветы Слонімскага, затым Мінскага паветаў. З 1923 на гаспадарчай рабоце, член ЦВК. У 1937 арыштаваны НКВД СССР і расстраляны. Рэабілітаваны.
Літ.: ЭГБ, т. 1.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.