Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АСIНЕНКА Нiна (НЕЗАБУДКА) 

АСIНЕНКА Нiна (НЕЗАБУДКА)

[1930, Пастаўскі пав. Віленскага ваяв., цяпер Пастаўскі р-н Віцебскай вобл. – ?], удзельніца бел. пасляваеннага антысавецкага маладзёжнага руху. 8.3.1946 на кватэры А. адбылася сустрэча пастаўскай моладзi, падчас якой створана арганiзацыя «За Беларусь». Брала ўдзел ва ўрачыстай прысязе сяброў Пастаўскай групы СБП 25.3.1946 у вёсцы Рамелькi пад Паставамi ў хаце Міколы Асiненкi. Арыштавана ў лют. 1947 па справе СБП. На судовым працэсе ў Мінску (16—20.6.1947) яе нарачоны М.Асiненка паспрабаваў адмовiць удзел Ніны ў СБП. Але сама А. заявiла: «Я была ў СБП i не адракаюся ад гэтага. Была i застаюся разам з маiмi сябрамi». Прыгавораная да 10 гадоў папраўча-працоўных канцлагераў. Пасля вызвалення ў 1955 з мужам жыла ў Казахстане і Узбекiстане. Знясiленая лагерамi, памерла заўчасна.

Літ.: Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў. Мн., 1997; Антысавецкія рухі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"