Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АРЦЁМЕНКА Георгій Міхайлавіч
[1905, пас. Аляксандраўка Магілёўскай губ., цяпер Гомельская (?) вобл. — 4.10.1936, Масква, НКВД], педагог. З бел. сям’і. Першы раз арыштаваны ў Смаленску (?), асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР як «трацкіст» да 3 гадоў ссылкі ў Паўночны край. Да 1935 вызваліўся, атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў на курсах «ОРСА» (?) на заводзе «Чырвонае Сормава»; таксама выкладаў хімію і ветэрынарыю ў Ніжагародскім вучэбна-курсавым камбінаце. Зноў арыштаваны ў ноч з 15 на 16 лют. 1935 ў Горкім па адрасе: Сормава, вул. Фрунзе, д. 1. Асуджаны 23.6.1935 за «антысавецкую агітацыю і прапаганду» да 4 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Ташкенцкі (Сярэднеазіяцкі?) канцлагер НКВД Узбекскай ССР. У снеж. 1935 выкліканы на новае следства ў Маскву. Асуджаны за «контррэвалюцыйную дзейнасць» і «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны пастановай ваеннай калегіі Вярхоўнага суда ад 9.1.1957.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище; Книга памяти жертв политических репрессий в Нижегородской области.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.