Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АРНОЛЬДАЎ Міхаіл Андрэевіч
[1868 (?), в. Навадзевічча (?) Сенгілееўскага пав. Сяpэдняволжскага кpаю, цяпер Расія — ?], навуковец, педагог. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. У пачатку 1930-х г. прафесар Віцебскага ветэрынарнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 2.1.1933 у Віцебску па адрасе: вул. Баўмана, д. 3. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 9.7.1933 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-шкодніцкай арганізацыі ў сістэме жывёлагадоўлі» да 5 гадоў пазбаўлення волі. Этапаваны быў, хутчэй за ўсё, у Каргопальскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 26.10.1936. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 21.8.1956. Групавая справа А. і інш. № 10333-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.