Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АПАНОВIЧ Сямён Тарасавіч 

АПАНОВIЧ Сямён Тарасавіч

[1907, в. Мохавiчы Вілейскага пав. Віленскай губ., цяпер Мядзельскі р-н Мінскай вобл. — ?], селянін-аднаасобнік, брат Мікалая Апановіча. З 1926 член БСРГ. Апошняе месца работы — дзесятнік Мядзельскага раённага нарыхтоўчага пункта. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 6.12.1940 у в. Мохавічы. Асуджаны 26.4.1941 за «антысавецкую агітацыю і контррэвалюцыйную прапаганду» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў Паўночна-Усходні канцлагер НКВД Далёкаўсходняга краю. Далейшы лёс невядомы. Рэабiлiтаваны пракуратурай БССР 4.9.1989. Асабовая справа А. № 27892-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"