Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АПАНОВІЧ Міхаіл Восіпавіч
[1884, в. Юшкавічы Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — 21.10.1937, Масква, НКВД], службовец. З бел. сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю спецыяльную адукацыю. Уступіў у ВКП(б) (1919). У 1930-я г. загадчык сакратарыята Упраўлення ашчадных кас. Падчас арышту беспрацоўны. Арыштаваны ў 1937 у Маскве па адрасе: Вялікі Кісельны зав., д. 8, кв. 9. Асуджаны камісіяй НКВД і пракуратуры СССР 18.10.1937 за «сувязі з белаэмігрантамі, фашыстамі, прадстаўнікамі японскіх і кітайскіх фірм падчас камандзіроўкі ў Маньчжурыю» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны на палігоне НКВД «Аб’ект Бутава». Рэабілітаваны 17.10.1957. Асабовая справа А. захоўваецца ў ДА РФ.
Кр.: Бутовский Полигон.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Назвы населеных пунктаў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.