Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АНІСАЎ Майсей Васілевіч 

АНІСАЎ Майсей Васілевіч

[1905, в. Касцюкі Бабруйскага пав. Мінскай губ., цяпер Любанскі р-н Мінскай вобл. — 21.6.1958], партыйны дзеяч. З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. З 1924 інструктар Полацкага акружнога камітэта ЛКСМБ, затым загадчык арганізацыйнага аддзела Мазырскага акружкама камсамола, загадчык аддзела агітацыі і прапаганды Ельскага райкама КП(б)Б. У 1927—28 курсант школы Чырвонай арміі, пасля сканчэння якой абраны сакратаром Ельскага, затым Петрыкаўскага РК КП(б)Б. У 1930—33 студэнт-парттысячнік Мінскага энергетычнага і Ленінградскага электрамеханічнага інстытутаў. У 1933—35 сакратар Бягомльскага і Клімавіцкага РК КП(б)Б. З ліст. 1936 вучыўся ў Маскве ў Вышэйшай школе партарганізатараў пры ЦК ВКП(б), з ліп. 1937 другі сакратар Полацкага акружкама КП(б)Б. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны НКВД БССР 18.11.1937. Пастановай асобай нарады НКВД СССР 11.1.1940 як «член антысавецкай арганізацыі» асуджаны да 3 гадоў пазбаўлення волі. Вызвалены ў канцы 1940. Працаваў старшынёй райспажыўсаюза ў Краснаярскім краі. У чэрв. 1942 добраахвотна ўступіў у 78-ю Сталінскую брыгаду сібіракоў, якая была сфарміравана ў Краснаярску. Ваяваў на франтах 2-й сусветнай вайны, быў паранены. Пасля дэмабілізацыі дырэктар Жыровіцкага сельскагаспадарчага тэхнікума ў Слонімскім р-не Гродзенскай вобл. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 10.12.1968. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве УКДБ Віцебскай вобл.

Кр. геагр.: Назвы населеных пунктаў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"