Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АНДРАЙКОВІЧ (БУТАЎТ-АНДРАЙКОВІЧ) Стафан Аляксандравіч 

АНДРАЙКОВІЧ (БУТАЎТ-АНДРАЙКОВІЧ) Стафан Аляксандравіч

[1861, Гродзенская губ. — ?], рэвалюцыянер, дзеяч «Народнай волі». З шляхецкай сям’і. Па мацярынскай лініі з’яўляўся ўнукам графа Л.Л.Бенігсена, у 1801—04 Віленскага губернатара. Вучыўся ў Гродзенскай, Віцебскай і Пецярбургскай гімназіях. Увсень 1881 уступіў у рэвалюцыйную групу, якая праводзіла сацыялістычную прапаганду сярод пецярбургскіх рабочых. Загадваў «лятучай друкарняй» у партыі «Народная воля». Удзельнічаў у гуртку «Ogniskо», які з’яўляўся філіялам польскай рабочай партыі «Пралетарыят». Друкаваў пракламацыі, лістоўкі і брашуры («Да рускага грамадства ад рускіх рэвалюцыянераў»). У чэрв. 1883 арыштаваны і сасланы на пяць гадоў ва Усх. Сібір. У 1899 жыў у Гродне.

Літ.: Деятели революционного движения в России: Биобиблиографический словарь. М., 1933. Т. 3. Вып. 1; Очерки революционных связей народов России и Польши, 1815—1917. М., 1976; ЭГБ, т. 1; БЭ, т. 1.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"