Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АЛЯХНОВІЧ Антон Іванавіч
[1888, в. Моўчадзь Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — ?], педагог. З сялянскай сям’і. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Выкладаў у Баранавіцкім настаўніцкім інстытуце. У час 2-й сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі. Арыштаваны 6.11.1944 у Баранавічах. Асуджаны асобай нарадай пры НКВД 1.12.1945 за «здраду радзіме» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Пакаранне адбываў, хутчэй за ўсё, у Мінеральным канцлагеры НКВД Архангельскай вобл. Вызвалены 6.11.1952. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай Брэсцкай вобл. Асабовая справа А. № 12021-с захоўваецца ў архіве УКДБ Брэсцкай вобл.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.