Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » АЗАРАЎ Аляксандр Іванавіч
[1895, в. Машавое Клімавіцкага пав. Магілёўскай губ., цяпер Касцюковіцкі р-н Магілёўскай вобл. — 3.7.1937, Масква, НКВД], вайсковец. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Апошняе месца работы — нам. начальніка 5-га аддзела Упраўлення матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння ваенна-паветраных сіл Чырвонай арміі, інтэндант 2 рангу. Арыштаваны 14.2.1937 у Маскве па адрасе: Пакроўска-Стрэшнева, вул. Шчукінская (Ваенны гарадок). Асуджаны 3.7.1937 «тройкай» НКВД за «шкодніцтва» і «ўдзел у контррэвалюцыйнай тэрарыстычнай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі на Данскіх могілках. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 11.8.1956.
Кр.: Расстрельные списки: Донское кладбище.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў; Волости и важнейшие селения.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.