Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АДАРЫЧ Аляксандр Пятровіч 

АДАРЫЧ Аляксандр Пятровіч

[1908, в. Дунайчыцы Слуцкага пав. Мінскай губ., цяпер Клецкі р-н Мінскай вобл. (паводле іншых звестак в. Галдовічы Слуцкага пав.) — 9.11.1937, Томск, НКВД], селянін-аднаасобнік, брат Вячаслава і Яўгена Адарычаў. З бел. сялянскай сям’і. Арыштаваны 8.6.1932 за нелегальны пераход мяжы. Асуджаны 23.10.1932 асобай нарадай пры НКВД БССР да 3 гадоў пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у Заходне-Сібірскім краі. Зноў арыштаваны 7.8.1937 у Багаслаўскім сельсавеце Асінаўскага р-на Томскай вобл. Асуджаны 26.10.1937 як «член контррэвалюцыйнай шпіёнска-дыверсійнай паўстанцкай арганізацыі» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР 21.12.1960, пракуратурай Мінскай вобл. 22.10.1991. Асабовая справа А. № 31861-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр.: Книга памяти томичей.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"