Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » АВЕРЫН Міхаіл Ігнатавіч 

АВЕРЫН Міхаіл Ігнатавіч

[1891, в. Пачапаў (Пачапава) Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 8.5.1943, ГУЛАГ], дзяржаўны дзеяч БССР. З сялянскай сям’і. У крас. 1933 прызначаны нам. наркама Рабоча-сялянскай інспекцыі БССР. Затым рашэннем сакратарыята ЦК КП(б)Б «у мэтах умацавання кіраўніцтва Віцебскай кантрольнай камісіі рэкамендаваны яе старшынёй». У 1934—35 старшыня Віцебскага гарадскога савета. З 1936 начальнік цэха Беларускай раённай электрастанцыі, затым дырэктар Полацкага цагельнага завода. 2.9.1936 пастановай Аршанскага райкама КП(б)Б выключаны з партыі як «трацкіст», «падазроны ў службе ў белай арміі» і «агент польскай разведкі». У лют. 1937 выведзены са складу ЦВК БССР. Па апеляцыі А. бюро ЦК КП(б)Б у крас. 1937 адмяніла рашэнне Аршанскага РК КП(б)Б, бо факты, што сталі падставай для гэтага, не пацвердзіліся. Аднак А. гэта не выратавала. 6.12.1937 ён быў арыштаваны і 28.9.1938 «тройкай» НКВД асуджаны да 10 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапаваны ў адзін з канцлагераў НКВД Новасібірскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 8.4.1958. Асабовая справа А. захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"