Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » КСЯНЕВІЧ Уладзімір Францавіч 

КСЯНЕВІЧ Уладзімір Францавіч

[чэрв. 1894, г. Слонім Гродзенскай губ., цяпер Гродзенскай вобл. — ?], вайсковы дзеяч, педагог. Скончыў кадэцкі корпус у Варшаве і Мікалаеўскае вайсковае вучылішча ў Пецярбургу. Ваяваў у 1-ю сусветную вайну ў складзе штурмавога батальёна 6-й расійскай арміі ў Румыніі. У 1917 ствараў на Румынскім фронце бел. вайсковыя аддзелы. Пазней служыў у арміі генерала А. Дзянікіна, набыў спецыяльнасць вайсковага будаўніка, будаваў масты. У 1920 залічаны ў рэзерв Беларускай вайсковай камісіі, пасля ўступіў у гусарскі полк генерала С. Булак-Балаховіча, служыў на бронецягніку «Балаховец». З восені 1920 сябра БСП «Зялёны Дуб» (мянушка «Грач»), неўзабаве ўзначаліў яе галоўны штаб. Пазней далучыўся да баптыстаў, вучыўся і выкладаў арыфметыку ў Варшаўскай біблейскай школе, удзельнічаў у з’ездах баптыстаў. У 1924 вярнуўся да партыйнай работы. У пачатку кастр. 1924 пасланы атаманам Дзергачом у БССР з лістамі да кіраўніцтва рэспублікі і ДПУ. Арыштаваны. 28.6.1925 Асуджаны да ВМП. Да лют. 1927 знаходзіўся ў камеры смяротнікаў. Пасля задавальнення яго хадайніцтва аб памілаванні, смяротны прысуд зменены на 10 гадоў ППК. Далейшы лёс невядомы.

Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения.

Літ.: Стужынская Н. Беларусь мяцежная. З гісторыі антысавецкага ўзброенага супраціву. 20-ыя гады ХХ стагоддзя. Вільня, 2000.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"