Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ДУБОВІК Павел Іпалітавіч 

ДУБОВІК Павел Іпалітавіч

[чэрв. 1890, Мінск — ?], педагог, верагодна, брат Аляксандра Дубовіка. З мяшчанскай сям’і. Атрымаў сярэднюю або сярэднюю спецыяльную адукацыю. Падчас арышту загадчык ваеннага кабінета рабочага ф-та Мінскага хіміка-тэхналагічнага інстытута. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 5.3.1933 у Мінску па адрасе: Койданаўскі тракт, д. 29, кв. 7. Асуджаны «тройкай» НКВД 28.4.1933 за «антысавецкую агітацыю» да 5 гадоў папраўча-працоўных лагераў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БССР 13.7.1989. Асабовая справа Д. № 23742-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"