Reference books of the writer, historian and scientist Leanid Marakou "Repressed public and cultural figures of Belarus"

Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III


Імянны паказальнік (тт. І — ІІІ-2д, .doc, 370 Кб)

Index » Reference books  » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III  » Том III. Кнiга I  » ЗОРАЎ Міхаіл Абрамавіч 

ЗОРАЎ Міхаіл Абрамавіч

[сапр. Штоклянд; 1903 — 28.7.1942, Мінск, гета], акцёр і рэжысёр. Сцэнічную дзейнасць пачаў у расійскіх тэатрах. З 1926 акцёр, потым рэжысёр БДТ-1 (тэатр імя Я.Купалы). У 1938 атрымаў званне заслужанага артыста БССР. Крытыка адзначала тонкі псіхалагізм З., яго вобразам уласцівы інтэлектуальна-лагічны пачатак у спалучэнні з лірычнасцю і эмацыянальнасцю. Найбольш вядомыя ролі: Войшалак («Вір» Я.Рамановіча), Камісар («Мяцеж» паводле Дз.Фурманава), Евель Цывін («Бацькаўшчына» К.Чорнага), Платон Крэчат (аднайм. п’еса А.Карнейчука). Як рэжысёр здзейсніў пастаноўкі: «Лён» Е.Міровіча (1931, разам з аўтарам), «Працяг будзе» А.Бруштэйна (1934), «Музыканцкая каманда» Д.Дэля (1936), «Платон Крэчат» (1936), «Апошнія» М.Горкага (1937), «Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча (1938). У 1941 мастацкі кіраўнік Беларускага тэатра юнага гледача. Пачатак вайны застаў З. ў Мінску. Змешчаны акупацыйнай адміністрацыяй у Мінскае гета, дзе і загінуў.

Лiт.: Стэльмах У. Міхал Зораў // Слова пра майстроў сцэны. Мн., 1967; ЭЛіМБел, т. 2; БЭ, т. 7.


 
 

© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.

Web-Development - "Kasper-Studio"