Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ДВАРЧАНІН Іларыён Сымонавіч
[сак. 1898, в. Погіры Слонімскага пав. Гродзенскай губ., цяпер Дзятлаўскі р-н Гродзенскай вобл. — 24.9.1945, ГУЛАГ], службовец, брат Ігната Дварчаніна. З бел. сялянскай сям’і. У 1920-я г. студэнт Пражскага ун-та, член Саюза беларускіх студэнтаў. У пачатку 1930-х г. нам. дырэктара Беларускага дзяржаўнага паляўнічага запаведніка. Быў жанаты, гадаваў дзіця. Арыштаваны 3.9.1933 у в. Крайцы Бягомльскага р-на Мінскай вобл. Асуджаны 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да ВМП (заменена на 10 гадоў папраўча-працоўных работ). Этапаваны ў адзін з канцлагераў АДПУ Аpхангельскай вобл. Загінуў у зняволенні. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 18.4.1956. Пастановай КДБ БССР 16.8.1956 Асабовая справа Д. № 10182-с (захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) спынена.
Кр. геагр.: Волости и важнейшие селения; Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.