Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГРЫНЁЎ Уладзіслаў Аркадзевіч
[сак. 1891, Магілёў — ?], журналіст. З дваранскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў загадчыкам вайсковага аддзела газ. «Рабочий» (?). Арыштаваны 9.1.1931 у Мінску па адрасе: Лагойскі зав., д. 13, кв. 1. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ СССР 18.7.1931 за «садзейнічанне белапалякам» да ВМП (прысуд быў заменены на 10 гадоў папраўча-працоўных лагераў). Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны пракуратурай БВА 31.5.1989. Асабовая справа Г. № 24815-с з фотаздымкам захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.