Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГЕЛЬФМАН Геся Меераўна (Міронаўна)
[паміж 1852—55, г. Мазыр — 1.2.1882, Пецярбург], удзельніца народніцкага руху, выдавец. У 1874 вучылася на жаночых курсах у Кіеве. Вяла рэвалюцыйную прапаганду сярод рабочых. У 1877 прыгаворана да 2 гадоў зняволення. З 1879 член партыі «Народная воля». На канспіратыўных кватэрах Г. у Пецярбургу размяшчалася друкарня нарадавольскага выдання «Рабочая газета», хаваліся выбуховыя рэчывы, рыхтаваўся замах на Аляксандра ІІ. Разам з іншымі арганізатарамі замаху арыштавана 15.3.1881. Прыгаворана да павешання, але ў сувязі з цяжарнасцю выкананне пакарання было адкладзена. Шырокая кампанія ў абарону Г. у замежным друку прымусіла цара замяніць павешанне пажыццёвай катаргай. Памерла ў доме папярэдняга зняволення ў час родаў.
Літ.: Гельніца Р. Жалябаўка з Мазыра // Гомельская праўда. 1969, 22 лют.; Мехаў У. Далучэнне. Мн., 1992; ЭГБ, т. 2; БЭ, т. 5.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.