Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ІОСЕМ Леў Барысавіч
[ліст. 1900, м. Гарадзішча Навагрудскага пав. Мінскай губ., цяпер Баранавіцкі р-н Брэсцкай вобл. — 27.12.1937, НКВД, Мінск], навуковец, інжынер. З сям’і службоўца. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Працаваў дацэнтам у Мінскім політэхнічным інстытуце, інжынерам у Белдзяржпраекце. Быў жанаты, гадаваў дваіх дзяцей. Арыштаваны 19.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Энгельса, д. 36, кв. 1. Асуджаны «тройкай» НКВД 17.12.1937 як «член шпіёнска-дыверсійнай тэрарыстычнай арганізацыі ПАВ» і за «сувязі з органамі польскай разведкі» да ВМП з канфіскацыяй маёмасці. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 22.10.1957. Асабовая справа І. № 10975-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.