Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КУЧЫНСКАЯ (СТАРАСЦЕНКА) Алена Фёдараўна
[30.12.1894, Орша Магілёўскай губ., цяпер Віцебская вобл. — ?], педагог, жонка Аляксея Кучынскага. З сям’і службоўца. Атрымала вышэйшую адукацыю. У 1930-я г. выкладчык нямецкай мовы ў Беларускім політэхнічным інстытуце. Арыштавана 5.11.1937 у Мінску па адрасе: вул. Кірава, д. 23, кв. 44. Асуджана асобай нарадай пры НКВД 28.11.1937 як «жонка ворага народа» да 8 гадоў папраўча-працоўных работ. Этапавана ў Карагандзінскі канцлагер НКВД Казахскай ССР. Другі раз асуджана 14.2.1940 да ссылкі на 5 гадоў у Краснаярскі край. Вызвалена 5.11.1942. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітавана трыбуналам БВА 11.12.1956. Асабовая справа К. № 8164-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
5.11.1937 разам з маці быў арыштаваны сын Алены і Аляксея Кучынскіх Дзмітры Кучынскі (н. 9.11.1919 у Мсціслаўлі Магілёўскай вобл.) вучань 10 класа СШ № 2 Мінска. 28.11.1937 асобай нарадай пры НКВД ён быў асуджаны як «сын ворага народа» да 5 гадоў папраўча-працоўных работ і этапаваны ў Ягрынскі канцлагер НКВД Архангельскай вобл. З 1940 у Краснаярскім краі. Вызвалены 14.2.1940. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 25.12.1956. Далейшы лёс невядомы. Асабовая справа К. № 9890-с захоўваецца з фотаздымкам ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.