Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » КІМ Сяргей Фёдаравіч
[3.2.1904, в. Сінельнікава Пакроўскага (?) пав. Далёкаўсходняга краю, цяпер Расія — 7.3.1938, Мінск, НКВД], музыкант, муж Надзеі Радчанка. З сям’і святара. Атрымаў вышэйшую адукацыю. Апошняе месца работы — дырыжор аркестра народных інструментаў Мінскага дома культуры авіятараў. Арыштаваны 10.6.1937 у Мінску па адрасе: Сувязны зав., д. 8/10, кв. 7. Асуджаны «тройкай» НКВД 21.1.1938 як «японскі шпіён» да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны трыбуналам БВА 14.11.1957. Асабовая справа К. № 11445-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.