Index » Reference books » Repressed literary men, scientists, educators, public and cultural figures of Belarus, 1794-1991. Volume I-III » Том III. Кнiга I » ГІНЬКО Іван Піліпавіч
[3.1.1912, в. Загор’е Дзісенскага пав. Віленскай губ., цяпер Глыбоцкі раён Віцебскай вобл. — 1980-я г., Масква], бел. паліт. дзеяч, інжынер. Скончыў у Глыбокім сямігадовую школу (1927) і прыватную гімназію імя Люблінскай уніі (1931). У 1930-я г. жыў у Варшаве, прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці мясцовага Асветнага таварыства беларусаў. У 1939 атрымаўшы дыплом інжынера-геадэзіста, вярнуўся ў Беларусь. У 1940—41 працаваў па спецыяльнасці ва Усх. Беларусі. Падчас нямецкай акупацыі старшыня БНС у Глыбоцкай акрузе. Удзельнік нацыянальнага антынацысцкага падполля, сябра ЦК Беларускай незалежніцкай партыі. Удзельнік II Усебеларускага кангрэса. Летам 1944 выехаў на Захад, але ў ліст. 1944 вярнуўся з мэтай арганізацыі ў Беларусі антысавецкага падполля. У снеж. 1944 арыштаваны дзяржбяспекай. У 1946 асуджаны да 25 гадоў папраўча-працоўных работ. У пачатку 1950-х г. знаходзіўся ў Мінеральным канцлагеры МДБ Комі АССР (Інта). Пасля вызвалення (1956) з дапамогай жонкі атрымаў дазвол на пражыванне ў Маскве.
Кр. геагр.: Рапановіч. Слоўнік геаграфічных назваў.
Літ.: Ёрш С. Вяртанне БНП. Асобы і дакументы Беларускай Незалежнай Партыі. Мн., 1998; Беларускі нацыяналізм (даведнік). Укл. П. Казак, [2001], Мн.
[From the book: vol. III, book 1, pp. 305–306]
|
|
© Leanid Marakou, 1997-2011.
Use of the site's materials for publication without permission of the author's heirs is prohibited.